Арманд Дука

Зборная Альбаніі была рэзка раскрытыкавана з боку высокіх дзяржаўных асобаў. У лісьце скіраваным у УЭФА, міністар культуры Ільлі Панга заклікае кіраўніцтва спорту ў Эўропе расьсьледаваць два апошнія матчы альбанцаў у адборачным этапе на Эўра‑2008 з камандамі Беларусі і Румыніі, паведамляе Прессбол са спасылкай на расейскія рэсурсы

«Абедзьве гульні, верагодна, была прададзеныя прэзыдэнтам фэдэрацыі футболу Арманда Дука. Гэты факт — яскравае сьведчаньне, што ён выкарыстоўвае гульні нашай зборнай для ўласных інтарэсаў, зьневажаючы пачуцьці заўзятараў, таму я ласкава запрашаю УЭФА расьсьледаваць два матчы», — напісаў Панга.

«Гэта каманда — група бандытаў, якая топча нацыянальны сьцяг», ‑‑ перадае Reuters словы прэм’ер‑міністра Альбаніі Салі Бэрышы.

Прэзыдэнт Альбанскай фэдэрацыі футболу Арманд Дука адкінуў абвінавачаньні, сказаўшы, што Салі Бэрышы ня мае фактаў.

Нагадаем, што беларусы перамаглі ў Тыране ‑‑ 4:2, а затым румыны разграмілі альбанцаў ‑‑ 6:1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0