Выбух прагрымеў ў фэшэнэбэльным 8‑м раёне францускай сталіцы, у будынку на бульвары Малешэрб, дзе месьцяцца офісы адвакацкіх кантораў.
У гэтым будынку некалі працаваў і сёньняшні прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, калі рабіў адвакатам.
Франс Прэс перадае, што сур’ёзныя раненьні атрымалі юрыст і сакратар.