Алесь Міхалевіч

Намесьнік старшыні Партыі БНФ прапанаваў сабрацца са сьцягамі на плошчы Незалежнасьці ля галоўпаштамту, каб даслаць Пуціну тэлеграмы пратэсту.

Плянуцецца, што 13‑14 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін мяркуе наведаць Беларусь.

Намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч зрабіў заяву на гэты конт.

«Праз тыдзень у Менск думае прыехаць Пуцін. Зайсьці мае як госьць, а сыйсьці, відаць, хоча як гаспадар. У строгай таямніцы трымаюцца пакты, якія адзін дыктатар прывязе на подпіс другому. Найверагодней, цёмная справа тычыцца незалежнасьці нашай Радзімы, якую мераюцца прынесьці ў ахвяру шэрым схемам працягу ўладараньня гэтых адыёзных асобаў».

Алесь Міхалевіч заклікае сяброў‑фронтаўцаў, моладзь, вернікаў‑хрысьціянаў, усіх неабыякавых да лёсу краіны людзей выступіць супраць візыту Пуціна ў Беларусь:

«9‑га сьнежня, у нядзелю, а 15‑й гадзіне бярыце сьцяг і прыходзьце да Галоўпаштамту, каб адправіць тэлеграму Пуціну. Тэлеграму ад кожнага з нас з адным толькі словам: «Прэч!» Хай нас будзе поўная плошча Незалежнасьці, а калі перашкодзяць — пойдзем да вакзалу, яго не ачэпіш; перадамо лісты цягніком».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0