Сядзячы лад жыцця ў сучаснай медыцыне трывала асацыюецца з небяспекай для здароўя. Напрыклад, даследванне, праведзенае супрцоўнікамі амерыканскім Нацыянальнага інстытута раку ў 2012 годзе паказала, вышэйшы ўзровень смяротнасці сярод тых груп людзей, якія праводзілі шмат часу седзячы.

Шкода ад сядзення тлумачыцца застоем крыві ў нагах, што выклікае эндатэліяльную дысфункцыю (парушэнне нармальнай працы ўнутранай высцілкі сасудаў і сэрца, адказнай за кантроль артэрыяльнага ціску і многіх іншых важных функцый) і прыводзіць да сардэчна-сасудзістых хваробаў.

Аднак пазбегнуць негатыўных эфектаў працяглага сядзення можна простай 5-хвіліннай прагулкай, сцвярджаюць навукоўцы.

Група даследчыкаў з Універсітэта Індыяны ў ЗША правяла эксперымент, падчас якога 12 мужчын з нармальнай вагой цела былі падзеленыя на дзве групы. Першая група бесперапынна сядзела цягам трох гадзін. Другая група тройчы перарывала сваё трохгадзіннае сядзенне павольнымі 5-хвіліннымі прагулкамі (пасля 30 хвілін, 1,5 гадзін і 2,5 гадзін сядзення).

Па прашэсці трох гадзін навукоўцы з дапамогай ультрагукавай дыягностыкі праверылі стан сцегнавых артэрый мужчын.

Артэрыі членаў першай групы звузіліся на 50% у параўнанні з пачатковым станам, а прыцёк крыві да ног таксама знізіўся. А вось у прадстаўнікоў другой групы не назіралася значных змен у стане артэрый. Нягледзячы на невялікую колькасць удзельнікаў, эксперымент паказвае, наколькі важна для здароўя не проста рухацца, але і пастаянна чаргаваць перыяды сядзення з перыядамі нават невялікай фізічнай актыўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?