Сёння аргкамітэт па стварэнні сацыяльна‑грамадскага аб’яднання «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» атрымаў з Міністэрства юстыцыі адмову ў рэгістрацыі. Адна з прычынаў адмовы: заяўнікі не патлумачылі ў статуце арганізацыі сутнасць хрысціянскіх каштоўнасцей, а таксама як БХД будзе іх адстойваць.

Як заявіў Рацыі сакратар аргкамітэту па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі, адмова падобная на тыя ж, што нядаўна атрымалі заяўнікі з руху «За Свабоду» і «Маладога фронта», «яна таксама базуецца на абсалютна надуманых падставах».

«Нас, канешне, вельмі засмучае той факт, што зараз беларускай дзяржаве прыходзіцца тлумачыць зразумелыя ўсім каштоўнасці. Ну а астатнія прычыны адмовы — гэта тэхнічныя апіскі, якія можна проста выправіць цягам хвіліны, калі б нас аб гэтым папрасілі», — сказаў ён.

Паводле Садоўскага, аргкамітэт па стварэнні БХД накіруе скаргі на рашэнне Мінюсту ва ўсе адпаведныя інстанцыі. «Не маем асаблівых надзеяў, але пойдзем да канца», — зазначыў сакратар аргкамітэта.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0