government.by

government.by

Рашэнне аб павелічэнні ПДВ і падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, не будзе прынята. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пятро Пракаповіч.

«Пры разглядзе законапраектаў кожны раз абмяркоўваецца шмат варыянтаў. Магу сказаць, што павелічэнне ПДВ і падаходнага падатку абмяркоўвалася, але рашэнне аб гэтым не прынята і, я мяркую, прынята яно не будзе», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у цэлым трэба не павышаць падаткі для прадпрыемстваў, а ствараць умовы, каб прадпрыемствы станавіліся больш плацежаздольнымі.

Раней паведамлялася, што ўрад разглядае законапраект, які прадугледжвае павелічэнне ПДК з 20% да 22% і падаходнага падатку з 12% да 13%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?