Падлетак, які вучыцца ў Гарадку, з цікаўнасці набыў наркатычную курыльную сумесь, якая называецца «спайсам», і пачаставаў таварыша, не папярэдзіўшы аб тым, што менавіта яны будуць паліць.

Пасля некалькіх зацяжак маладых людзей ужо ў несвядомым стане даставілі ў рэанімацыю Гарадоцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Ад немінучай смерці іх выратавала аператыўнае ўмяшанне медыкаў, піша на сайце УУС начальнік ІСН Гарадоцкага РАУС Юрый Ярмола.

Абодва падлеткі былі пастаўленыя на ўлік да ўрача-нарколага. А юнак, што частаваў «спайсам», асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.

У цэлым па краіне за сем месяцаў бягучага года назіраецца рост на 7,9% (з 1420 да 1532) колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, а таксама з іх удзелам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?