Daily Telegraph
У Шатландыі пачалося галасаванне на рэферэндуме аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі.
Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты да 10 вечара (да апоўначы паводле мінскага часу).
Выбаршчыкам трэба адказаць «Так» ці «Не» на адзінае пытанне: «Ці павінна Шатландыя быць незалежнай краінай?»
Для ўдзелу ў галасаванні зарэгістраваліся больш за 97% шатландцаў, старэйшых за 16 гадоў, з чаго многія робяць выснову, што яўка будзе высокай.
Чакаецца, што вынік рэферэндуму будзе абвешчаны ў пятніцу раніцай.