Гарадзенец Алесь Перагудаў навучаецца на гістфаку ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы.
Маладзён разам з сябрам Мікітам Каранкевічам перапісаў і сістэматызаваў знакі, знойдзеныя імі на плінфе будынка. Праца каштавала ім некалькі дзён вольнага часу, аднак, як аказалася, такога даследавання да іх ніхто не рабіў.
Усяго выяўлена больш за 110 знакаў на плінфе.
Маладзёны лічаць, што іх праца, што з’явілася ў выглядзе невялікай брашуры з пазначэннямі кожнага знака, будзе цікавая ўсім гарадзенцам.








