Акцыя за правы жывёлаў у Менску
9 сьнежня ў цэнтры Менску пройдзе акцыя, прысьвечаная вегетарыянству і абароне правоў жывёлаў.
9 сьнежня ў цэнтры Менску пройдзе акцыя, прысьвечаная вегетарыянству і абароне правоў жывёлаў. А 13‑ай гадзіне актывісты з плякатамі і расьцяжкамі зьбяруцца на плошчы перад Камароўскім рынкам і будуць раздаваць улёткі.
Мэта гэтае акцыі — прыцягнуць увагу людзей да праблемы футравай індустрыі, паказаць, што цяперашняе жыцьцё магчымае і без жывёльных матэрыялаў і што жыцьцё важнейшае за раскошу.
Падобнае мерапрыемства праводзіцца ў Менску ўжо не ў першы раз. Сёлета яно прымеркаванае да дзён дзеяньняў супраць футравай індустрыі, якія праходзяць ва ўсім сьвеце з 23 лістапада па 9 сьнежня.
Кантактная інфармацыя
Глядзі яшчэ
Жыцьцё за футра. Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча