Сёння павінен быў адбыцца чарговы прагляд «кіно ў пераходзе». Удзельнікі хацелі паглядзець дакументальны фільм пра вулічнага мастака Бэнксі ў пераходзе каля журфака БДУ. Аднак каля 20.40 удзельнікаў мерапрыемства зноў затрымала міліцыя. Каля 30 чалавек даставілі ў Маскоўскі РАУС. 

На дадзены момант большасць удзельнікаў адпусцілі, у РАУС застаюцца адна з арганізатарак прагляду Настасся Доль і хлопец (імя пакуль невядомае). 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?