Аляксандр Лукашэнка патрабуе адрадзіць былую славу беларускага лёну. Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы льнопрадпрыемства ў Аршанскім раёне.

«Мы ўмеем працаваць са льном, рабіць з яго тканіны, і згубіць гэтую школу нельга, мы проста не маем на гэта права», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў свой час гучалі прапановы зачыніць і наогул не займацца льновытворчасцю. «Але мы прынялі рашэнне: лёну быць. А калі быць, трэба выходзіць на самы высокі ўзровень», - сказаў ён.

Лукашэнка наведаў ААТ «Арэхаўскі льнозавод», а таксама Аршанскі льнокамбінат, дзе гаворка ішла аб рэканструкцыі, тэхнічным пераўзбраенні і павышэнні эфектыўнасці працы прадпрыемства.

Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю вывучыць, ці ўсё зроблена на прадпрыемстве для паляпшэння ўмоў працы людзей.

Кіраўніку дзяржавы падалося, што на камбінаце ўсё яшчэ вельмі шумна і вельмі пыльна.

«Калі вы не дасягнулі тут сусветнага ўзроўню умоў працы людзей, мала некаму не падасца», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

«Калі ўжо мадэрнізаваліся, значыць, тут павінна быць вытворчасць на самым высокім сусветным узроўні, які ёсць на сённяшні дзень», — дадаў ён.

Лукашэнка не выключыў, што ў перспектыве, калі на лён будзе попыт, у краіне прыйдзецца пашыраць пасевы і льновытворчасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?