Вайсковы аташэ пасольства Расіі ў Беларусі Максім Казанцаў на адкрыцці круглага стала, прысвечанага Першай сусветнай вайне, заявіў: 

«Нягледзячы на тое што чалавецтва яшчэ памятае трагедыю дзвюх сусветных войнаў, сёння «мілітарысцкія колы Захаду зноў надзвычай шырока выкарыстоўваюць нацыяналістычную прапаганду для адпаведнага ідэалагічнага падмацавання сваіх планаў».

Ён са шкадаваннем адзначыў, што «для еўрапейскіх дзяржаваў гэтая вайна не стала ўрокам», што хутка прывяло да другога сусветнага ваеннага канфлікту. 

«У цяперашнім свеце, дзе лік удзельнікаў любога досыць сур'ёзнага канфлікту значна большы, прынамсі, у параўнанні з лікам удзельнікаў еўрапейскага канфлікту 1914 года, небяспека эскалацыі становіцца вельмі рэальнай, — заявіў дыпламат. — Асабліва вялікая яна, калі некаторыя з удзельнікаў канфлікту паводзяць сябе зусім безадказна. У гэтай сувязі я хацеў бы зазначыць, што ўрокі апошніх канфліктаў паказваюць нам, што тактыка стварэння кааліцый, уцягвання ў канфлікт нерэгулярных узброеных фарміраванняў набыла тэндэнцыю і выкарыстоўваецца палітыкамі ў вялікіх канфліктах у цэлых рэгіёнах».

У якасці прыкладу Казанцаў прывёў ваенныя канфлікты ў Іраку, Сірыі, Паўднёвай Афрыцы і іншых рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?