У шосты раз пасля пазбаўлення права кіравання машынай за ваджэнне ў стане алкагольнага ап'янення, трохгадовы тэрмін якога мінае прыкладна праз два з паловай месяца, затрыманы 18 верасня кіроўца «Аўдзі» ў Гродне. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на вуліцы Суворава кіроўца не падпарадкаваўся пададзенаму жазлом сігналу аб спыненні. Такім жа чынам ён адрэагаваў на светлавую і гукавую сігналізацыі аўтамабіля ДАІ. Спыніўся на вуліцы Сакольскай пасля таго, як быў заблакаваны патрульным аўтамабілем. 

На серыйнага парушальніка складзена шэсць пратаколаў: за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні, абгон на пешаходным пераходзе, невыкананне патрабавання дарожнага знака «Рух без прыпынку забаронены», парушэнне правіл манеўравання, праезд на чырвоны сігнал святлафора і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?