Сталі вядомыя імёны прэтэндэнтаў на прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі». Аб гэтым паведамляецца на сайте Еўрапарламента.

Сямёра намінантаў былі абраныя палітычнымі групамі і дэпутатамі Еўрапарламента. 7 кастрычніка камітэт ЕП па правах чалавека абярэ трох фіналістаў. Лаўрэат прэміі будзе вызначаны 16 кастрычніка. Цырымонія ўзнагароджання запланаваная на 26 лістапада.

У склад намінантаў уключаны «Еўрамайдан», які вылучылі прадстаўнік Еўрапейскай народнай партыі Яцэк Сарыюш-Вольскі (Польшча) і яшчэ 52 дэпутата.

Па рашэнні парламентарыяў, Еўрамайдан прадстаўляюць украінскія грамадскія актывісты Мустафа Наем, Руслана Лыжычка, Таццяна Чарнавіл і Лізавета Шчапятыльнікава.

Сярод астатніх намінантаў: забіты ў Іраку прафесар, які ўступіўся за хрысціян, Махмуд Аль-Асалі; актывіст у Марока Муад Белгуат; рэпер з Туніса Ала Якобі; егіпецкі блогер Ала Абдэль Фатах; арганізацыя CHREDO; нідэрландскі палітык і сябра Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю Айаан Алі Хірсі, кангалезскі гінеколаг Дэніс Муквегэ і праваабаронца з Азербайджана Лэйла Янус.

Як вядома, грашовы фонд прэміі Сахарава складае 50 тыс. еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?