«Любое «пачынаньне», накіраванае на самаідэнтыфікацыю нацыі — гэта вельмі выдатна і важна!.. Пры адсутнасьці гэтага (на мой погляд) і крыецца асноўная маса нашых праблем, эканамічных у тым ліку… Беларуская нацыя (безумоўна, пры шматнацыянальным складзе) — павінна рана ці позна пачаць такой сябе лічыць і адчуваць… І мова ў гэтым — N1 па важнасьці… падабаецца гэта каму-небудзь ці не» — напісаў музычны прадусар Уладзімір Кубышкін у камэнтарах да абвесткі пра «Кубак мовы» у суполцы Радыё Свабода.

19 верасьня на сайце газэты «Прессбол» зьявілася інфармацыя пра старт нацыянальнага спартыўнага фэстывалю «Мова Сup», які мае адбыцца 28 верасьня на тэрыторыі Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Менску (вуліца Каліноўскага, 111). Усім ахвотным будзе прапанавана паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту.

Як падае выданьне, франтмэнамі сьвята стануць зоркі беларускага спорту. У першым шэрагу — слынная плыўчыха Аляксандра Герасіменя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?