6 сьнежня транспартныя рэвізоры арганізавалі маштабную праверку экспрэсных марштураў.
З тых, у каго няма пры сабе папяровага квітка аб аплаце, спаганяецца штраф у 7 тысяч рублёў. Самі кіроўцы‑перавозчыкі безьбілетнікаў плацяць болей — да трохсот тысяч.
Аднак гэтым разам штрафы выпісваць не давялося. Нечакана і для кантралёраў, і для пасажыраў усе кіроўцы з самае раніцы спраўна выдавалі ўсім квіткі.