21 верасня праваслаўныя святкуюць першае двунадзясятае свята новага літургічнага года — Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы. Каталікі святкуюць яго 8 верасня.

Галоўная крыніца звестак пра жыццё Багародзіцы — апакрыфічная кніга «Протаевангелле Якуба», напісаная каля 170 — 180 года, якая падае абставіны нараджэння Дзевы Марыі і імёны яе бацькоў, Якіма і Ганны, якіх усходняя царква ў літургічнай традыцыі шануе як «богаайцоў». Згодна з царкоўнай традыцыяй, Госпад Бог на схіле гадоў даў гэтай пабожнай пары дзяця, якому было прызначана стаць Маці Божага Сына.

Упершыню свята згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў V стагоддзі, а афіцыйна ўсталявана на хрысціянскім Усходзе візантыйскім імператарам Маўрыкіем напрыканцы VI ст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?