Каранцін у Сьера-Леонэ закрануў 6 млн. чалавек. На фота Ройтэрз — спусцелыя вуліцы Фрытаўна, непадалёк ад якога адбыўся напад на пахавальную каманду.

Каранцін у Сьера-Леонэ закрануў 6 млн. чалавек. На фота Ройтэрз — спусцелыя вуліцы Фрытаўна, непадалёк ад якога адбыўся напад на пахавальную каманду.

У адной з вёсак Сьера-Леонэ ў суботу, 20 верасня, адбыўся напад на карантынную каманду падчас пахавання ахвяр ліхаманкі Эбола, перадае Ройтэрз.

Трохдзённы каранцін у Сьера-Леонэ быў абвешчаны 19 верасня. Ён закліканы спыніць распаўсюд віруса Эбола ў гэтай найбольш пацярпелай краіне, дзе ахвярамі эпідэміі сталі 550 грамадзян (усяго ў Заходняй Афрыцы загінулі 2600 чалавек).

Жыхарам Сьера-Леонэ, а іх каля 6 млн., забаронена пакідаць свае дамы з 7 раніцы да 7 вечара. Адмененыя службы ў мячэцях, пахаванне ажыццяўляецца па правілах карантыну.

Сельскае насельніцтва з вялікім падазрэннем ставяцца да афіцыйнай кампаніі па барацьбе з хваробай. Гэтым, відаць, і тлумачыцца напад на пахавальную каманду ў адной з вёсак непадалёк ад Фрытаўна.

Паведамляецца, што ўзброеныя паліцыянты аператыўна прыбылі да месца, дзе некалькі маладых людзей спрабавалі сарваць пахаванне. У выніку, тыя, хто нападаў збеглі. Надалей валанцёры загадзя павінны паведамляць у паліцыю пра час пахаванняў, каб пазбягаць падобных інцыдэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?