Украінскі вайсковец які пабываў у палоне ў тэрарыстаў, распавёў пра зверствы баевікоў, паведамляе Цензор.Нет са спасылкай на hromadske.tv.
«Яны не людзі, а звяры», — кажа ўкраінскі вайсковец пра баевікоў «ДНР», якія катавалі яго ў палоне. «Самае страшнае, калі адкрывалася яма, дзе я сядзеў».
Алег з тых, хто быў на парадзе ваеннапалонных у Данецку ў Дзень незалежнасці Украіны. Ён пацвердзіў, што на свае вочы бачыў, як аднаму з ваенных, які адмовіўся станавіцца на калені, адрэзалі галаву.
Але казаць пра гэта ўголас больш не хоча — цяжка. Папрасіў не паказваць яго твар.
Сам ён родам з Данетчыны, там жыла яго сям'я. Цяпер ім няма куды вяртацца.
Алега і яшчэ 19 украінскіх вайскоўцаў у сярэдзіне верасня памянялі на аднаго «дээнэраўца».
У інтэрв'ю Алег распавёў не толькі пра катаванні, рабскую працу, расстрэлы палонных, але і пра сотні чачэнцаў, якія былі на базе ў Данецку, дзе яго ўтрымлівалі. Алег распавёў пра тое, што сярод баевікоў пазнаў людзей, якія ў свой час прыязджалі на стрэльбішча ў Данецку разам са спецпадраздзяленнем «Альфа», аб крымінальнай іерархіі «ДНР» і земляках, якія «здалі яго як «укропа».