Фота Ройтерз.
У Японіі стартаваў пробны продаж чалавекападобных робатаў, якія змогуць весці гутарку з людзьмі і нават разумець выраз твару свайго суразмоўцы, рэагаваць на яго настрой. У базе ведаў робата ўжо знаходзіцца каля 4,5 тыс. слоў, аднак, як прызнаюць самі яго стваральнікі, на практыцы карысць ад яго пакуль мінімальная.
Абзавесціся такім сябрам можна за 2000 даляраў. Шырокі іх продаж распачнецца ў лютым 2015 года.
Паводле афіцыйных дадзеных, насельніцтва Японіі імкліва старэе, і недахоп персаналу па догляду за пажылымі людзьмі павінна папоўніць армія робатаў.