Лукашэнка падчас наведвання «Барысаўдрэва», Уладзімір Мальцаў — злева, фота БелТА
Судовы працэс па крымінальнай справе былога кіраўніка «Барысаўдрэва» пачнецца 23 верасня ў Мінскім абласным судзе, паведамілі БелТА ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі.
Былы генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Мальцаў абвінавачваецца па ч.3 арт.424 КК Беларусі.
Топ-менеджар абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў ходзе выканання дзяржпраграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, якое прывяло да цяжкіх наступстваў у выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры на суму звыш Br18 млрд. Таксама сярод наступстваў дзеянняў гендырэктара — зрыў тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі.