Вынікі зьезду стануць індыкатарам пэрспэктываў ўсёй палітычнай апазыцыі, – піша «СБ».

Друкаваны орган Адміністрацыі прэзыдэнта газэта «Советская Белоруссия» зьмясьціла ў пятнічным нумары на другой паласе матэрыял, прысьвечаны заўтрашняму зьезду Партыі БНФ.

Аўтар артыкулу Руслан Кірэеў піша, што гэтая падзея прыцягвае ўвагу зь некалькіх прычын: “БНФ зьяўляецца адной з найстарэйшых партый. У БНФ ёсьць пэўная колькасьць структур, у яго, нарэшце, дынамічны і самаадданы электарат, які часта не зьвязаны фармальным сяброўствам у Партыі, але гатовы з энтузіязмам выконваць партыйныя даручэньні”.

Газэта мяркуе, што Партыя, якая ярка праявіла сябе ў канцы 1980-ых, сышла ў цень.

Выданьню таксама не дае спакою адзінства антылукашэнкаўскіх сілаў, у тым ліку кааліцыя БНФ з камуністамі Калякіна.

“Вынікі хуткага зьезду, кульмінацыяй якога павінны стаць выбары новага старшыні, цікавыя. Перш за ўсё тым, што зьяўляюцца ў пэўнай ступені індыкатарам пэрспэктываў ўсёй палітычнай апазыцыі”, – піша “СБ”.

Пасьля газэта дае кароткую характарыстыку кожнага з кандыдатаў на пасаду старшыні. Алесю Міхалевічу і выпадку з затрыманьнем напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў на расейскай мяжы накладу газэты-пародыі на «СБ» прысьвечаная асобная ўрэзка.

На думку аналітыкаў, на якіх спасылаецца выданьне, перамога Алеся Міхалевіча на гэтым зьезьдзе замацуе ў апазыцыйным асяродку пазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Пераабраньне ж Вячоркі захавае “цяперашнюю канфігурацыю на чале з Калякіным і Лябедзькам”.

Напрыканцы артыкулу рэзюмуецца: “Але найбольшай інтрыгай зьезду можна лічыць адказ на пытаньне: ці прыедзе ў Менск Пазьняк, ці зноў, папалохаўшы сваіх фанатаў інфармацыяй аб “пагрозе для жыцьця”, ён аддасьць перавагу выслаць з Варшавы чарговы магутны інструктыўны тэкст”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?