Пасьля цяжкай і працяглай хваробы сёньня пайшоў з жыцьця Валянцін Блакіт (сапраўднае імя Валянцін Болтач).

Празаік, публіцыст, паэт, былы галоўны рэдактар часопісу «Вожык», першы выдавец знакамітае ананімнае паэмы «Сказ пра Лысую гару» займаў нацыянальна‑адраджэнцкую пазыцыю.

Валянцін Блакіт (сапр. Болтач) нарадзіўся 7 кастрычніка 1938 г. у Востраве (сёньня — Шчучынскі раён Гарадзенскай вобл.). Скончыў БДУ, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Пасаду галоўнага рэдактара часопісу «Вожык» займаў ад 1987 г. Аўтар аповесьцяў «Адчай», «Вясельле ў Беражках», «Шануй сваё імя», «Усьмешка фартуны», зборніку гумарыстычных апавяданьняў «Вынаходнік».

Ул. інф & Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0