Пра гэта сёння ў Нью-Ёрку ў часе першага Беларуска-амерыканскага форуму заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў бізнэсу.

«Мы дамовіліся з пасольствам ЗША ў Мінску, што будзем усяляк садзейнічаць працы МЗС Беларусі і Дзярждэпартамента ЗША», — заявіў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра магчымасць некаторага павелічэння колькасці работнікаў пасольстваў, у першую чаргу консульскіх работнікаў. «Гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі разгляду», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У прэм'ер-міністра пацікавіліся, ці можна чакаць візавых паслабленняў, асабліва для прадстаўнікоў бізнесу. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў гэтым пытанні ёсць пэўныя праблемы, якія неабходна вырашаць сумесна з адміністрацыяй у ЗША. Ён распавёў, што ў часе яго візіту ў Нью-Ёрк запланаваныя ў тым ліку сустрэчы з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША.

Намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў у сувязі з гэтым падкрэсліў, што рашэнне адпаведных пытанняў ляжыць у галіне ўзаемнага інтарэсу як Беларусі, так і ЗША. «Мы цяпер дамовіліся па меншай меры не рабіць даражэйшымі тыя візы, якія выдаюцца ў двухбаковым фармаце. А з беларускага боку сістэма максімальна спрошчана. У любым выпадку пад канкрэтныя бізнес-інтарэсы ў Беларусі мы гатовыя выдаваць доўгатэрміновыя візы без усялякіх праблем», - заявіў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?