Як паведаміў сустаршыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, мэта яе — ачысціць вуліцы беларускіх гарадоў ад засілля «георгіеўскіх стужачак» і расійскіх сцягоў.

«Апошнім часам мы ўсё часцей сутыкаемся з выпадкамі, калі на вуліцах розных гарадоў Беларусі раздаюцца георгіеўскія стужкі і сцяжкі Расійскай Фэдэрацыі. Для чаго ў незалежнай краіне нейкія сілы масава навязваюць насельніцтву сцягі іншай дзяржавы? Але такі падыход незразумелы толькі ў тым выпадку, калі мы сыходзім з таго, што Беларусь і Расія — гэта незалежныя, сувэрэнныя дзяржавы з роўнымі правамі, — кажа Дашкевіч. — Калі ж некаторыя палітычныя сілы заяўляюць, што Беларусь толькі ўмоўна незалежная дзяржава, а па факце ўваходзіць у пратэктарат гэтак званага «рускага свету», дык тады ў масавай раздачы расейскіх сцяжкоў усё становіцца зразумела: людзі візуальна абазначаюць прастору «рускага свету» і, адпаведна, Расійскай Федэрацыі.

І нават тыя ж георгіеўскія стужкі, якія літаральна пару год таму можна было ўспрымаць нават станоўча ці хаця б нейтральна, сёння разам з расейскімі сцяжкамі ўспрымаюцца як прэтэнзія на незалежнасць іншых дзяржаў і асацыююцца з расійскім тэрорам на ўсходзе Украіны».

Але сродкаў барацьбы ў маладафронтаўцаў няшмат. Увага кампаніі «Стоп-імперыя» накіроўваецца на аўтамабілі і грамадскі транспарт, бо дзеля гэтага існуюць юрыдычныя рычагі: паводле ПДД на лабавым шкле аўтамабіля забаронена размяшчэнне якіх-небудзь прадметаў, налепак, атрыбутыкі.

Таму Малады Фронт заклікае пісаць звароты ў Мінскую дзяржаўтаінспекцыю з патрабаваннем ад ДАІ Беларусі прыбраць расійскі агітпрап з лабавога шкла таго ці іншага аўтамабіля.

Маладафронтаўцы заклікаюць усіх неабыякавых фатаграфаваць ці запісваць нумары аўтамабіляў і дасылаць інфармацыю на адмысловую старонку ў ФБ facebook.com/stopruempire ці самастойна пісаць звароты на адрас Мінскай ДАІ: 220036, г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?