Сяргей Дубавец

«Уся інфармацыя засакрэчаная. Расея ня ведае, што зь ёй будзе праз два тыдні, мы ня ведаем, што з намі будзе заўтра.

Калі Лукашэнка адмовіцца ад падпісаньня Канстытуцыйнага акту, а ў краіне працягнецца лібэралізацыя, з вызваленьнем палітвязьняў, павагай да апазіцыі і паляпшэньнем працы СМІ, то гэта пазытыўны сыход сустрэчы 13‑14 сьнежня. Калі ж ўсё здарыцца так, як піша «Эхо Москвы», то я хачу спрагназаваць беларускі сцэнар словамі А. Лукашэнкі: «Гэта будзе другая Чачня».

Калі кіравацца лёгікай другога сцэнару, то для незалежнага грамадзтва — гэта будзе ўдар сякерай па галаве. Спачатку яно ўпадзе ў ступар, але ўрэшце гэта выльецца ў самы рашучы пратэст. Нацыя, якую выкінулі з прававога поля і загналі ў кут, мае права на любыя мэтады самаабароны».

Глядзі яшчэ:
Лідэр «Адзінай Расеі»: Падпісаньне Канстытуцыйнага акту 13-14 сьнежня не плянуецца
Кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі абвяргае чуткі пра Канстытуцыйны акт
«Эхо Москвы»: Пуцін ляціць у Менск, каб стаць прэзыдэнтам саюзнай дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?