Учора не стала Маі Міхайлаўны Клімковіч. Ёй было 87 гадоў. Сціплая, спагадлівая жанчына, яна да 85 гадоў працавала карэктарам беларускамоўных выданняў. Праўдзівы прафесіянал, найлепшы карэктар сталіцы, сапраўдная легенда рэдакцый. Яна маці пісьменніка Максіма Клімковіча і дачка Міхася Клімковіча, першага Старшыні СП БССР. Добра памятала Янку Купалу, Якуба Коласа, Івана Мележа, Кузьму Чорнага, Янку Маўра, Уладзіміра Караткевіча і шмат каго іншых.

Развітаюцца з Маяй Клімковіч сёння а 15-й на Паўночных могілках. А пахаваюць на Вайсковых могілках, каля Дзеда Міхася.

Глядзі таксама Мая Клімковіч пра гімн бацькі: Пабыў гімнам — і хай сабе! 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру