Следчымі Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Беларусі выяўлены шэраг выпадкаў распаўсюджання асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у моладзевым асяроддзі. 

Як паведамілі у цэнтральным апараце СК, падчас правядзення допытаў, вочных ставак і іншых следчых дзеянняў устаноўлена 16-гадовая навучэнка адной з агульнаадукацыйных устаноў Гродна, якая збыла 18-гадоваму хлопцу больш за 0,5 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Апрача таго, у наступным выяўлены шэраг асоб з ліку яе знаёмых, уцягнутых у незаконны абарот псіхатропаў. 

Для ажыццяўлення ўзгодненай працы па іх выкрыцці ва ўчыненні злачынстваў створана група следчых, складзены разгорнуты план сумеснай працы. Падчас яго рэалізацыі з прыцягненнем экспертаў абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і супрацоўнікаў міліцыі праведзена больш за дзесяць вобыскаў і аглядаў у жыллі падазроных асоб, знойдзены абсталяваныя імі ў горадзе тайнікі для захоўвання забароненых да абароту рэчываў. У вынік канфіскаваныя кампаненты для вытворчасці асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і іншыя доказы. 

Вынікам следчай працы стала распачынанне некалькіх крымінальных спраў па фактах выкрыцця, захоўвання і збыту псіхатропных рэчываў. З мэтай выкрыцця падазроных, выяўлення дадатковых эпізодаў іх злачыннай дзейнасці, а таксама ўстанаўлення іншых асоб, уцягнутых у незаконны абарот псіхатропных рэчываў, следчыя прызначылі правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў, вывучаюць сувязі фігурантаў. Запланаваныя і праводзяцца іншыя следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?