Ва ўстановах судова-медыцынскай экспертызы чатырох прылеглых да зоны АТА абласцей знаходзяцца больш за тысячу цел загінулых, 552 з якіх пакуль не ідэнтыфікаваныя.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Святаслаў Алейнік падчас пашыранага пасяджэння каардынацыйнага цэнтра па дапамозе пацярпелым у зоне АТА.

Паводле звестак дэпартамента аховы здароўя Данецкай аблдзяржадміністрацыі, праз бюро судмедэкспертызы за час узброенага канфлікту прайшлі целы больш за 1,3 тысячы загінулых.

Развітанне ў Днепрапятроўску

У аўторак, 23 верасня, у Днепрапятроўску пахавалі 21 невядомага ўкраінскага салдата.

«Мы не ведаем, хто яны: кадравыя вайскоўцы, мабілізаваныя або добраахвотнікі. Але сёння гэта не мае ніякага значэння. Для ўсіх нас гэта абаронцы. Людзі, якія паклалі сваё жыццё, каб вайна ніколі не прыйшла ў наш горад», — адзначыў у час паніхіды намеснік днепрапятроўскага губернатара Барыс Філатаў.

«Я б не называў гэтых вайскоўцаў невядомымі салдатамі. Мы называем іх «часова нявызначанымі». Кожны з нашых сённяшніх абаронцаў, з якім развітваемся з болем у сэрцы, знойдзе сваё імя. І мы напішам на абеліску імя кожнага», — паабяцаў Барыс Філатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?