Як паведамляе МУС Беларусі, у поле зроку міліцыянераў трапіў жыхар Мінскай вобласці. Падазраваны, дзейнічаючы ў складзе злачыннай групы, паспрабаваў вывезці трох беларусак у Расію для занятку прастытуцыяй. 

Затрыманы пазнаёміўся з дзяўчатамі на адным з сайтаў знаёмстваў. За іх дастаўку ў Расію ён планаваў атрымаць пэўны ганарар. 

Цяпер падазроны змешчаны ў ІЧУ і дае паказанні, у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 14 арт. 171 КК. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. 

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Сяргей Каўтун, сёння супрацоўнікі міліцыі дзейнічаюць на апярэджанне і затрыманне трафікераў, прадухіляючы спробы вывазу нашых грамадзян для эксплуатацыі за мяжу. Так, у 2013 годзе было затрымана 11 чалавек на месцы злачынства, а за восем месяцаў гэтага года ўжо восем. 

«Сёння не толькі захавана, але і прымножана станоўчая дынаміка выніковасці працы нашых падраздзяленняў, — канстатаваў Сяргей Каўтун. — Аператыўнікі ўжо выявілі 427 злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, у тым ліку 125 цяжкіх і асабліва цяжкіх. Перакрыта 14 каналаў вывазу «жывога» тавару ў тры краіны свету, устаноўлена 83 пацярпелыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?