Партыю бурштыну канфіскавалі брэсцкія мытнікі ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Верхні Церабяжоў» на беларуска-ўкраінскай мяжы 23 верасня.
Дзевяць пакетаў з бурштынам агульнай вагой каля 16 кг знойдзены ў нішы запаснога кола і паветраным фільтры аўтамабіля BMW 530, які рухаўся ў Беларусь з Украіны, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Машынай кіраваў грамадзянін Украіны 1987 года нараджэння.
Па гэтым факце Брэсцкай мытняй праводзіцца праверка.