У Бабруйску супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі 3420 літраў вадкасці з утрыманнем спірту на суму 171 млн рублёў, якую перавозіў жыхар Расіі.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін, 23 верасня ў Бабруйску супрацоўнікамі фінансавай міліцыі і ДАІ па вуліцы Папова была спынена аўтамашына Iveco з паўпрычэпам, якой кіраваў 34-гадовы жыхар Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі. 

«У ёй перавозілася 3420 літраў вадкасці з утрыманнем спірту на суму 171 млн рублёў вытворчасці Расійскай Федэрацыі ў пяцілітровых ПЭТ-бутэльках без наяўнасці суправаджальных дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць яе ўвозу, а таксама не маркіраванай ва ўстаноўленым парадку кантрольнымі знакамі Рэспублікі Беларусь», — паведаміў Шаройкін.

Як высветлілі праваахоўнікі, вадкасць з утрыманнем спірту была дастаўлена ў Бабруйск з Масквы і прызначалася для далейшага нелегальнага перапродажу ў прыватным сектары. 

«За дапушчанае парушэнне правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры 15 млн рублёў з канфіскацыяй спірту. Сума штрафу ўжо выплачана ў бюджэт», — расказаў прадстаўнік фінансавай міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?