Пецярбургскія астраномы выявілі новую планету каля бліжэйшай да Сонца зоркі Альфа Цэнтаўра, паведамляюць інфармагенцтвы.

Яна не бачная ў тэлескоп, але навукоўцы змаглі матэматычна разлічыць яе магчымае месцазнаходжанне. Планета можа знаходзіцца на адлегласці 80 астранамічных адзінак (адлегласць ад Зямлі да Сонца) і абарочваецца вакол цэнтра двайной зоркі з хуткасцю адзін абарот на 100 гадоў.

Паводле дадзеных навукоўцаў, планета размешчаная па-за зонай жыцця — дыяпазону адлегласці ад зоркі, пры якім на планеце можа знаходзіцца вада, не замярзаючы і не выпарваючыся.

Гэта другая планета ў сістэме Альфа Цэнтаўра. Першую выявілі ў 2012 годзе навукоўцы Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі. Усяго за 10 гадоў астраномы свету адкрылі 1791 планету ў 110 пазасонечных планетарных сістэмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?