11-гадовы мянчук Аляксей Жыгалковіч перамог на штогадовым дзіцячым конкурсе Эўрабачаньне, што праходзіў сёлета ў галяндзкім Ратэрдаме. Беларус у выніку атрымаў 137 балаў.
Нагадаем, што два гады таму ў падобным конкурсе ўжо перамагала беларуска Ксенія Сітнік.
ЗП
У Нацыянальным аэрапорце маленькага пераможцу сустракала фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.
Букет ад прэзыдэнта ўручыў Аляксандр Зімоўскі |
У VIP-залі Лёшу ў цесную аблогу ўзялі журналісты |
Сустрэчу Аляксея песьнямі-танцамі аздаблялі актывісты БРСМ |