У рэйтынгу свабоды СМІ краін Усходняга партнёрства (УП) Беларусь па-ранейшаму займае апошняе, шостае, месца. Такія звесткі чарговага Індэкса свабоды медыя Усходняга партнёрства, падрыхтаванага ў межах праекта «Маніторынг свабоды медыя краін УП».

Па выніках першага паўгоддзя 2014 года першае месца займае Грузія, другое — Малдова, трэцяе — Украіна, чацвёртае — Арменія, пятае — Азербайджан.

Варта зазначыць, што ў папярэднім Індэксе свабоды медыя краін УП, які быў прадстаўлены гэтай вясной, трэцяе месца займала Арменія, а чацвёртае — Украіна.

Індэкс свабоды медыя УП рыхтуецца ў межах рэалізацыі праекта «Маніторынг свабоды медыя краін Усходняга партнёрства», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. У ацэнцы сітуацыі са СМІ ў краінах УП бяруць удзел па 10 экспертаў ад кожнай краіны УП з ліку мясцовых журналістаў, праваабаронцаў, юрыстаў, сацыёлагаў, грамадскіх дзеячаў, якія маюць не менш як пяць гадоў вопыту працы ў сваёй сферы і падтрымліваюць цесныя прафесійныя сувязі з медыясферай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?