president.gov.by

president.gov.by

Адносіны Беларусі і Кітая з'яўляюцца добрым прыкладам выбудоўвання раўнапраўнага, ўзаемавыгаднага дыялогу, а іх развіццё застаецца стратэгічным прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаолі, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Ваша краіна заўсёды з'яўлялася нашым надзейным партнёрам. Развіццё адносін з Кітаем было і застаецца стратэгічным прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, дынаміка кантактаў і ўзровень дамоўленасцей, дасягнутых у апошні час, сведчаць, што сувязі Беларусі і Кітая ўвесь час развіваюцца і мацнеюць.

Лукашэнка назваў надзвычай своечасовым візіт кітайскай дэлегацыі ў Мінск і падкрэсліў унікальнасць магчымасцей для далейшых перспектыў узаемадзеяння.

Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што калі раней былі нейкія засцярогі з нагоды інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва, бо закранаюцца інтарэсы розных бакоў, то цяпер яны адышлі на другі план.

«І нам, двум дзяржавам — Беларусі і Кітаю — трэба больш хуткімі тэмпамі збліжацца. Наш інтарэс заключаецца ў тым, што мы будзем мець вельмі магутную апору на такую гіганцкую дзяржаву, як Кітай, без якога сёння не вырашаецца ніводная спраблема ў свеце».

«Падтрымка Кітая — гэта фактар незалежнасці нашай дзяржавы, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да кітайскага госця. — А калі ўлічыць што ў нас такая ж падтрымка Расійскай Федэрацыі, то Беларусь, ну, прабачце мяне, становіцца практычна непрыступнай».

«Што тычыцца вашай цікавасці, то я ўжо казаў Сі Цзіньпіну, што далейшае развіццё КНР і пазіцыянаванне яе ў свеце як супердзяржавы немагчыма без супрацоўніцтва з Еўропай», — заявіў Лукашэнка. Ён адзначыў, што Беларусь гатова ўсяляк садзейнічаць актывізацыі кантактаў, у тым ліку гандлёвых, паміж Кітаем і Еўропай.

«Беларусь гатовая дапамагчы ва ўзмацненні ўплыву Кітая ў Еўропе», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У ходзе сустрэчы асноўная ўвага была ўдзелена нарошчванню беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кітайскаму боку за прадастаўленне інвестыцый і сур'ёзную падтрымку Беларусі ў крэдытаванні сумесных праектаў, у ліку якіх найважнейшым з'яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.

Пры гэтым ён падтрымаў прапанову кітайскага госця надаць Парку статус міждзяржаўнага праекта, а таксама прыцягнуць у Парк найбольш буйныя і вядомыя кампаніі не толькі з Беларусі і Кітая, але таксама з Еўропы і іншых кантынентаў свету.

«Наша задача — сумесна стварыць такія высокатэхналагічныя вытворчасці, якія будуць запатрабаваныя на еўрапейскай прасторы», — выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што ўжо ў гэтым годзе будуць зробленыя сур'ёзныя крокі па стварэнні Парку.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што Беларусь ганарыцца высокім узроўнем адносін з Кітаем. «Беларусь адчувае плячо і падтрымку Кітая», - заўважыў Лукашэнка.

Ён таксама запэўніў, што пазіцыя Беларусі ў дачыненні да Кітая застанецца нязменнай.

«Сёння развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з'яўляецца найважнейшым напрамкам нашай сумеснай працы, — адзначыў ён. — Рэалізацыяй праекта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку мы павінны прадэманстраваць высокі ўзровень нашага супрацоўніцтва, паказаць усяму свету, на што мы здольныя».

«Упэўнены, што да візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які мы чакаем у найбліжэйшай будучыні, бакі напоўняць фармат беларуска-кітайскіх адносін канкрэтным зместам. Бо гаворка ідзе пра ўсебаковым стратэгічным партнёрстве», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0