Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі аб'явіла, што мабільныя тэлефоны можна пакідаць уключанымі падчас палёту.

Агенцтва прызнала, што такія электронныя прылады не ўяўляюць пагрозы бяспецы палёту. Цяпер пасажыры абавязаныя перад узлётам альбо выключаць свае тэлефоны, альбо пераключаць іх у спецыяльны рэжым, не які прадугледжвае мабільнай сувязі, перадае BBC.

Тым не менш, агенцтва паведамляе, што кожная авіякампанія павінна будзе сама ацаніць, наколькі бяспечна выкарыстанне электронных прылад на борце яе самалётаў, і пераканацца, што сігналы мабільных прылад не ўплываюць на працу сістэм паветранага судна.

У выніку ўвядзенне новых правіл у некаторых авіякампаніях можа затрымацца.

У агенцтве таксама дадаюць, што кожная асобная авіякампанія можа прытрымлівацца сваіх уласных правіл выкарыстання мабільных прылад на борце самалётаў.

Гэты крок здымае апошнюю нарматыўную перашкоду для пасажыраў у Еўропе, якім неабходна патэлефанаваць з салона самалёта або выкарыстоўваць Wi-Fi падчас палёту, нават падчас узлёту і пасадкі.

Але гэта зусім не азначае, што, калі вы паляціце куды-небудзь у наступны раз, вам прыйдзецца цярпець побач пасажыра, які без перапынку балбоча па тэлефоне.

Па-першае, на вышыні 10 тысяч метраў не будзе сігналу. Ва ўсякім выпадку, у бліжэйшыя гады.

Па-другое, авіякампаніям прыйдзецца пайсці на выдаткі, калі яны захочуць абсталяваць свае самалёты такім чынам, каб тэлефоны і Wi-Fi па час палёту ў іх сапраўды працавалі.

І па-трэцяе, многія пасажиры будуць супраць, і іх меркаванне прыйдзецца ўлічваць.

Напрыклад, British Airways лётае рэйсам Лондан — Нью-Ёрк, на якім ёсць толькі бізнэс-клас. Пасажырам гэтага рэйса ўжо дазволена карыстацца тэлефонамі.

Яны карыстаюцца Wi-Fi і адпраўляюць СМС-паведамленні, але блакуюць тэлефонныя званкі. Прычына ў тым, што кожны раз большасць пасажыраў не хоча, каб кожны другі ў салоне гаварыў па тэлефоне падчас палёту.

Так што пакуль пасажырскія авіялайнеры застаюцца адным з нешматлікіх месцаў, дзе вы можаце цалкам адключыцца ад працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?