Чэлсі Клінтан, дачка былога амерыканскага прэзідэнта Біла Клінтана і экс-дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, нарадзіла дачку.

«Марк і я поўныя кахання, захаплення і ўдзячнасці. Мы святкуем нараджэнне нашай дачкі Шарлоты Клінтан Мезвінскі», — напісала Чэлсі ў Twitter.

Чэлсі Клінтан 34 гады. У 2010 годзе яна выйшла замуж за інвестыцыйнага банкіра Марка Мезвінскага. Клінтан абвясцілі пра цяжарнасць Чэлсі ў красавіку.

Хілары Клінтан святкуе нараджэнне сваёй першай унучкі на фоне паведамленняў аб тым, што яна з'яўляецца найбольш верагодным пераемнікам Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Яна заявіла, што прыме рашэнне аб тым, ці балатавацца ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, у пачатку наступнага года.

Хілары Клінтан ўзначальвала Дзярждэпартамэнт ЗША падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы. Яе муж, Біл Клінтан, быў 42-м прэзідэнтам ЗША. Ён быў на гэтай пасадзе два тэрміны — са студзеня 1993-га да студзеня 2001.

Чэлсі Клінтан таксама прадказвалі палітычную кар'еру.

Яна вучылася ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі, а затым у Калумбійскім універсітэце (Нью-Ёрк) і ў Оксфардзе.

Разам са сваімі бацькамі яна кіруе дабрачынным фондам Clinton Foundation.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?