Кацярына Сныціна - гераіня двух матчаў, Reuters.com

Кацярына Сныціна - гераіня двух матчаў, Reuters.com

Жаночая зборная Беларусі выйграла другі матч на чэмпіянаце свету па баскетболе, што праходзіць у Турцыі.

Сёння на апошніх секундах беларускі вырвалі перамогу ў Кубы з лікам 70:69 (15:22, 20:15, 15:19, 20:13), прычым за тры хвіліны да канца сустрэчы беларускі саступалі 11 балаў, за хвіліну — пяць.

Як і ў матчы з Карэяй, фінальную кропку трохачковым кідком паставіла Кацярына Сныціна.

Беларусь, як мінімум, выйшла ў плэй-оф.

Апошні матч у групавым турніры падапечныя Рымантаса Грыгаса згуляюць з Аўстраліяй (у аўторак).

Пераможца гульні напрамую выйдзе ў 1/4 фіналу, а каманда, што прайграе, згуляе ў плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?