Да 17 сьнежня можна назіраць адзін з самых буйных штогадовых мэтэорных патокаў — Гемініды. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абсэрваторыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, самым «зорным» днём гэтага месяца стане 14‑ты: на бясхмарным начным небе за гадзіну можна будзе пабачыць да 120 яркіх мэтэораў, якія ляцяць з боку сузор’я Блізьнятаў.

Паводле словаў спэцыялістаў, у адрозьненьне ад Леанід, якія вельмі хуткія і часта пакідаюць за сабой размытыя сьляды, Гемініды значна павольнейшыя (іх хуткасьць 35 км/г). Паток не ляціць да Зямлі, а як бы даганяе яе. Гэтыя мэтэоры будуць добра бачныя, бо ім спадарожнічае Маладзік.

Паток Гемініды быў адкрыты яшчэ пры канцы ХІХ стагодзьдзя і зьвязаны з астэроідам Фаэтон 3200. Штогадовыя назіраньні за ім паказваюць, што ягоная максымальная актыўнасьць няўхільна павялічваецца. Гэтак, у 1977 годзе колькасьць назіраных мэтэораў склала прыблізна 14 у гадзіну, у 1896 годзе — каля 23 у гадзіну, у 1999 годзе — 90. Астраномы прагназуць і далейшы рост актыўнасьці, зьвязваючы гэта з гравітацыйным узьдзеяньнем на мэтэорны паток самай вялікай плянэты Сонечнай сыстэмы — Юпітэра.

БЕЛТА via ЛIГАБiзнесIнформ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0