На радыё «Эхо Москвы» прайшоў беларускамоўны эфір. 

Расійская радыёстанцыя «Эхо Москвы» у ноч з 26 на 27 верасня зладзіла «Беларускую гадзіну». З 2 да 3 гадзіны ночы ў эфіры гучала беларуская мова. Вяла перадачу журналістка Аліна Грабнёва (беларуска, ураджэнка Бабруйску, якая даўно ўжо працуе ў маскоўскіх СМІ).

Падчас «Беларускай гадзіны» абмяркоўвалася палітыка, праводзіліся апытанкі: вядучая цікавілася, ці стала ў жыцці расіян больш беларускіх тавараў пасля ўвядзення санкцый, і ці хацелі б слухачы, каб Лукашэнка стаў прэзідэнтам Расіі (дарэчы, большасць аудыторыі выказалася супраць такой ідэі).

Гучала беларуская музыка («Песняры», «Ляпіс Трубяцкі», NRM). Праводзіліся і моўныя конкурсы: напрыклад, расійскім слухачам прапаноўвалася здагадацца, што такое «навальніца» ці «дыван». Пераможцы атрымалі у падарунак кнігі Васіля Быкава (праўда, перакладзеныя на расійскую).

Праграму можна паслухаць і спампаваць па спасылцы:

http://2.cdn.echo.msk.ru/snd/2014-09-27-odin-0008.mp3

(слухаць з 01:50:00).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?