«Адзіная Расея», «Справядлівая Расея», Аграрная партыя і «Грамадзянская сіла» вылучылі ў якасьці адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Мядзьведзева. Пуцін падтрымаў гэтую кандыдатуру. Кіраўніком Расеі стане чалавек эўрапейскага выхаваньня і абаронца інтарэсаў «Газпрому».
Прэзыдэнт Расеі заявіў, што цалкам падтрымлівае гэтую кандыдатуру. Уладзімер Пуцін сказаў, што «ведае Дзьмітрыя Мядзьведзева і цесна і плённа працаваў зь ім больш чым сямнаццаць год».
Пуцін сказаў, што лічыць рэальным гарантаваньне пераемнасьці ўлады ў Расеі з улікам таго, што чатыры партыі вылучылі адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, прычым дзьве з гэтых партый зьяўляюцца парлямэнцкімі і маюць у Думе ўстойлівую большасьць.
Прэзыдэнт Расеі адзначыў, што прапанова, што паступіла ад чатырох партый, «дае нам шанец сфармаваць умовы для правядзеньня курсу, які б прыносіў вынікі ўсе апошнія гады».
Са свайго боку Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што кансультацыі, якія тычацца яго кандыдатуры, будуць працягнутыя ў найбліжэйшыя два дні.
* * *
Жнівеньскі камэнтар Мядзьведзева на тэму паставак газу ў Беларусь:
«Мы не должны применять экономически не оправданные схемы даже в угоду таким фундаментальным процессам, как интеграция. Конечно, мы можем договариваться о каких-то интересных вариантах сотрудничества, но в целом надо придерживаться нормального экономического прагматизма. Разве внутри государств, входящих в европейское сообщество, поставляется газ на нерыночных условиях? Никаких дотационных механизмов не применяется. Так почему же мы должны их использовать? Последние десять лет мы только и делали, что теряли деньги, и все это в дотационном дружеском порядке. Только вот наши партнеры почему-то этого совсем не ценят. И когда "Газпром" сказал этим странам, что пора двигаться к рыночным ценам, на нас обиделись, стали дуться и грозились подать в суды. Слава богу, что в итоге здравомыслие восторжествовало. Но из-за этого появилось напряжение в Европе. Как только я туда ни приеду, меня постоянно спрашивают: а вы будете газ поставлять? Но мы же уже пятьдесят лет его туда поставляем день в день».
* * *
Дзьмітры Мядзьведзеў нарадзіўся ў 1965 г. у Ленінградзе. Бацька быў прафэсарам Ленінградзкага тэхналягічнага інстытуту (памёр у 2004 г.), маці — філёляг, выкладала ў Пэдагагічным інстытуце імя Герцана, пазьней працавала экскурсаводам у музэі.
Дзьмітры Мядзьведзеў быў адзіным дзіцем у сям’і, якая жыла ў рабочым раёне Купчына на ўскраіне Ленінграду.
Скончыў юрыдычны факультэт (катэдра грамадзянскага права) Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1987), і асьпірантуру ЛДУ (1990).
У студэнцкія гады захапляўся фатаграфіяй і рок-музыкай (любіў «Black Sabbath» і Ozzy Osbourne-а), займаўся цяжкай атлетыкай, выйграў у сваёй вагавай катэгорыі спаборніцтвы ва ўнівэрсытэце.
Ажаніўся ў 1989 г. са Сьвятланай Ліньнік, зь якой вучыўся ў адной школе. Жонка скончыла фінансава-эканамічны інстытут, жыве ў Маскве, займаецца арганізацыяй грамадзкіх мерапрыемстваў у Санкт-Пецярбургу.
Сын Ільля — 1996 году нараджэньня.
Дзьмітры Мядзьведзеў — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. З 1990 па 1999 гады выкладаў у Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным унівэрсытэце, адначасова ў 1990—1995 гадах быў дарадцам старшыні Ленінградзкага гарадзкога савету Анатоля Сабчака.
У 1993 г. выступіў адным з заснавальнікаў фірмы «Фінцэл», якая неўзабаве заснавала ЗАТ «Ілім Палп Энтерпрайз», адзін з гігантаў расейскага лесапрамысловага бізнэсу. У новай фірме Мядзьведзеў стаў дырэктарам па юрыдычных пытаньнях.
У 1999 г. — намесьнік кіраўніка апарату ўраду Расейскай фэдэрацыі Дзьмітрыя Козака.
У 1999—2000 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. У 2000—2003 гг. — першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РФ.
У 2000—2002 — старшыня Рады дырэктароў ААТ «Газпром». З кастрычніка 2003 г. па лістапад 2005 — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.
14 лістапада 2005 г. прызначаны першым намесьнікам старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі.
Каментары