У пяцёрку самых танных гарадоў Еўропы ўваходзяць Бялград (Сербія), Прага (Чэхія), Будапешт (Венгрыя), Заграб (Харватыя) і Любляна (Славенія).

Будапешт

Будапешт

Да такой высновы прыйшлі ў нямецкім клубе аўтааматараў ADAC пасля адпаведнага даследавання.

Крытэрыямі адбору ў першую чаргу з'яўляліся: кошт экскурсіі па горадзе ў суправаджэнні гіда, аплата за праезд у грамадскім транспарце, кошты паштовак, рахунак за абед у рэстаране. Што тычыцца кошту, то паводле ўсярэдненых падлікаў, у гэтых краінах сярэдні чэк на двухдзённы ўікэнд выйдзе да 70 еўра (без уліку выдаткаў на пражыванне).

«Асабліва трэба адзначыць, што ў Празе і ў Будапешце вельмі танная ежа і напоі ў рэстаранах, але ў гэтых гарадах параўнальна дарагі грамадскі транспарт», — адзначаецца ў даследаванні.

У сваю чаргу, самымі дарагімі еўрапейскімі сталіцамі па турызме сталі Осла (Нарвегія), Парыж, Лондан і Капенгаген (Данія). Напрыклад, два дні ў Осла ў сярэднім абыдуцца ў 153 еўра, без уліку выдаткаў на пражыванне і дарогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?