Расея працягне інтэнсіўнае разьвіцьцё капіталізму, а захаваньне высокіх цэнаў на энэрганосьбіты будзе і надалей галоўнай задачай замежнай палітыкі Расеі. Камэнтар Рэдакцыі.

Выбар Пуціна стаў вядомы. Мядзьведзеў — прафэсарскі сын, гадаванец Пецярбургу, народжаны ў 1965 годзе, сталеньне якога прыпала на гады вайны ў Аўганістане і гніеньня савецкай імпэрыі. У расейскай вярхоўцы цяжка знайсьці некага больш эўрапейскага ў сілу свайго паходжаньня. Нездарма Пуцін столькі сілаў уклаў у сваю піяр-кампанію перад выбарамі: без падтрымкі Пуціна Мядзьведзеву цяжка было б перамагчы.

Мядзьведзеў мае выдатныя сувязі, калі не сказаць — повязі — з расейскім капіталам. “Газпром” стаіць за ягонай кандыдатурай. Ён безумоўна працягне разьвіцьцё дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму, а курс на пабудову энэргетычнай імпэрыі застанецца нязьменны. Гэта азначае, што захаваньне высокіх цэнаў на энэрганосьбіты будзе і надалей галоўнай задачай замежнай палітыкі Расеі. Гэта азначае таксама, што інтарэсы Расеі будуць і надалей дыямэтральна супрацьлеглымі інтарэсам малых усходнеэўрапейскіх дзяржаваў, у тым ліку Беларусі.

Гэта дазваляе з стопрацэнтавай імавернасьцю спрагназаваць, што за чатыры гады Беларусь будзе яшчэ далейшая ад Расеі, і павялічвае гіпатэтычныя шанцы на збліжэньне Беларусі з Эўрасаюзам.

Мядзьведзеў азначае таксама карэкцыю курсу на пабудову ў Расеі дзяржаву лібэральна-капіталістычнага ўзору. Такая Расея будзе нашмат больш прыцягальнаю, чым Расея абсалютысцкая ці аўтарытарная. Культурная прывабнасьць Расеі будзе расьці, і ад таго будуць расьці культурныя выклікі перад Беларусьсю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?