Найбагацейшым бізнэсоўцам Эстоніі названы чыгуначны магнат Асіноўскі.

З мінулага года ўладальнік Skinest Grupp вядзе перамовы аб пашырэнні бізнэсу на Беларусь.

Багацце Алега Асіноўскага газета Äripäev ацаніла ў 286,3 млн еўра. У мінулым годзе ён таксама займаў першае месца ў топ-500 самых багатых прадпрымальнікаў Эстоніі.

Асіноўскі валодае буйным чыгуначным канцэрнам Skinest Rail, які працуе на рынках Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Грузіі, Фінляндыі, Украіны. Холдынг займаецца будаўніцтвам і продажам чыгуначнага рухомага складу, вытворчасцю і рэалізацыяй запчастак для рухомага саставу, рамонтам і здачай у арэнду вагонаў і цыстэрнаў, будаўніцтвам і рамонтам чыгунак і продажам матэрыялаў для іх. Асінаўскаму належыць Даўгаўпілскі лакаматыварамонтны завод.

Таксама Skinest Grupp належаць прадпрыемствы ў нерухомасці, на фінансавым рынку, у рэтэйле, у альтэрнатыўнай энергетыцы.

У сярэдзіне мінулага года Алег Асіноўскі заявіў, што плануе выйсці на беларускі рынак і адкрыць у Мінску офіс Skinest Grupp.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?