Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў апублікаваў звесткі вераснёўскага апытання беларусаў.

Згодна з ім колькасць праціўнікаў інтэграцыі з Еўрасаюзам паступова павялічваецца ўжо другі квартал запар. Такога не было на працягу пяці гадоў. На гіпатэтычным рэферэндуме аб уступленні ў ЕС «за» сёння прагаласавалі б 25%, «супраць» 50.3% (у снежні лічбы былі амаль аднолькавымі 35.9% vs. 34.6%). У той жа час і далучацца да Расіі беларусы не вельмі прагнуць. На рэферэндуме аб аб'яднанні Беларусі і РФ «за» прагаласавалі б толькі 23%, а «супраць» 54,3%.

На базавым культурна-псіхалагічным узроўні абсалютная большасць беларусаў па-ранейшаму лічаць сябе бліжэй да рускіх, чым да еўрапейцаў: 73,6% vs. 25,4%.

Пры гэтым, большасць апытаных выказалася супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых баз. Але ж на пытанне: «Калі б Расія узброеным шляхам паспрабавала далучыць да сябе ўсю тэрыторыю Беларусі або яе частку, як бы Вы дзейнічалі?»

25,9% сказалі «супраціўляўся б са зброяй у руках», 39,7%, - «імкнуўся б прыстасавацца да новай сітуацыі», 13,3% - «віталі б гэтыя змены».

Ацэньваючы ж далучэнне Крыма да Расіі, назвалі яго «імперыялістычным захопам, акупацыяй» толькі 27,2%, а «вяртаннем Расіі рускіх зямель, аднаўленнем гістарычнай справядлівасці» — амаль 60%.

Выкарыстанне украінскімі ўладамі узброеных сіл для аднаўлення кантролю над Данбасам ацэньваюць як «законнае падаўленне ўзброенага мяцяжу» 12%, а як «жорсткую, але вымушаную меру» — 19%, а як «злачынства, вайну супраць свайго народа» — 60,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?