У Мінску на рэгуляваных скрыжаваннях з'явіцца разметка зялёнага колеру для інфармавання кіроўцаў аб перасячэнні з веласіпедным пераездам.

Аб гэтым паведаміла кіраўнік прэс-службы сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі Таццяна Харлінская.

«Разметка будзе прыцягваць увагу кіроўцаў, інфармаваць веласіпедыстаў і пешаходаў аб паасобных зонах перасячэння праезнай часткі. Такое новаўвядзенне актыўна выкарыстоўваецца ў многіх краінах свету, аднак колер разметкі ў кожнай краіны свой», — расказала Таццяна Харлінская.

Паводле слоў кіраўніка прэс-службы, зялёную разметку плануецца нанесці ў Мінску ў месцах інтэнсіўнага веларуху.

«У якасці пілотнага праекта выбрана скрыжаванне пр. Пераможцаў — Крыніца. Тут будуць устаноўленыя дарожныя знакі і таблічкі, якія папярэджваюць аб наяўнасці рэгуляванага веласіпеднага пераезда, і адкарэктаваная работа святлафорнага аб'екта», — дадала яна.

Таксама зялёная разметка будзе наносіцца пры будаўніцтве новых святлафораў. Гэта работа праводзіцца ў ходзе рэалізацыі Канцэпцыі развіцця сістэмы веласіпеднага руху ў Мінску, якая прадугледжвае выкарыстанне існуючай транспартнай інфраструктуры для веласіпеднага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?