Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады памочніка прэзідэнта. Яна вызваленая ад пасады з найрадчэйшай для прэзідэнтуры фармулёўкай «па пагадненні бакоў».

Наталля Пяткевіч скончыла юрфак БДУ (1994), працавала ў Адміністрацыі прэзідэнта. У 2001—2004 была прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі. Пасля яна была намесніцай і першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

З 2011 працавала памочніцай Аляксандра Лукашэнкі — пасада выключна блізкая.

З ёй звязаны шэраг скандалаў. Яна публічна сварылася з тагачасным кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім. Гэта праз яе, магчыма, звязваўся з Лукашэнкам пранкер Ваван — пад выглядам сына Януковіча. Нарэшце, гэта ёй прыпісвалі ідэю разыгрывання антыпольскай карты перад выбарамі 2006 года.

Урэшце, ёй прыпісвалі жаночыя чары і любоў да інтрыгі, а таксама суперніцтва з Уладзімірам Макеем, тагачасным кіраўніком Адміністрацыі.

Яе першы муж працаваў у хлебных латэрэях. Яе другі муж, Аляксандр Мартыненка, быў намеснікам кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, а пасля — на няпыльнай пасадзе прэс-сакратара Белаграпрамбанка.

Фармулёўка, з якой яна сыходзіць, не пакідае ёй шанцаў на вяртанне ў Адміністрацыю. Але і пасадка з такой фармулёўкай не пагражае. Наталля Пяткевіч, такім чынам, можа знайсці сябе ў бізнэсе. Ёй застаецца дом у Драздах і шматлікія ўспаміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?