Зь вялікім посьпехам прайшоў канцэрт вядомых фольк-калектываў у малой залі КЗ “Менск”. Розныя па манеры выкананьня, розныя па энэргетычным пасыле, усе выступы былі сустрэты публікай вельмі прыхільна. Філязофская, насычаная сымбалямі праграма “Госьціцы” зьмянілася магутнымі аўтэнтычнымі сьпевамі гурту Guda, потым абаяльны Уладзімір Бербераў вывеў на сцэну сваіх “Ліцьвінаў”. Кожная праграма паказалася ўразіла сапраўднай прыгажосьцю артыстаў, іх уменьнем і прыслухацца да аўтэнтыкі, і сур’ёзна асэнсаваць яе па-сучаснаму – і таму кранала. Чароўная цішыня ў залі ў часе выступаў зьмянялася захопленымі аплядысмэнтамі пасьля іх заканчэньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?